BE RU EN

Нетаньяху пра ўдар у Сірыі: Ізраіль не спыніць атакі па іранскіх цэлях

  • 21.01.2019, 18:15

ЦАХАЛ будзе і далей перашкаджаць іранскай агрэсіі.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху, каментуючы ўдар ЦАХАЛ па іранскіх цэлях у Сірыі, заявіў, што Ізраіль будзе перашкаджаць «іранскай агрэсіі».

«Учора ўвечары [20 студзеня 2019 г.] ВПС нанеслі моцны ўдар па іранскіх цэлях у Сірыі пасля таго, як Іран выпусціў ракету ў бок Ізраіля», - заявіў Нетаньяху, паведамляе «Новое время» са спасылкай на AFP.

З ягоных слоў, ізраільскае войска не дазволіць такім актам агрэсіі заставацца беспакаранымі і будзе дзейнічаць «і супраць Ірана, і супраць сірыйскіх сіл, якія садзейнічаюць іранскай агрэсіі».

Нагадаем, што 20 студзеня Ізраіль нанёс ракетны ўдар па іранскіх падраздзяленнях Аль-Кудс па тэрыторыі Сірыі ў адказ на ракетны ўдар з боку іранскіх сіл.

Ракета «зямля-зямля», выпушчаная з тэрыторыі Сірыі на акупаваныя Ізраілем Галанскія вышыні, была перахопленая комплексам СРА Жалезны купал.

Апошнія навіны