BE RU EN

Расейскі рубель таннее на фоне падзення нафты

  • 21.01.2019, 16:38

На валюты РФ таксама паўплывала нежадання экспарцёраў прадаваць валюту.

РасЕйскі рубель пачаў тыдзень зніжэннем на фоне падзення нафты і апетыту да рызыкі на сусветных пляцоўках, пакуль не знаходзячы падтрымкі з боку продажаў прыбытку экспарцёрамі, піша finanz.ru са спасылкай на «Блумберг».

«Па ідэі, пачатак падатковага перыяду павінен надаваць падтрымку рублю, але так як сёння актыўнасці няма праз выхадны дзень у ЗША, экспарцёры пакуль таксама не актыўныя, бо чакаюць з'яўлення больш ліквіднага рынку для пачатку продажаў экспартнага прыбытку», - сказаў праз тэлефон трэйдар ВТБ Капітал Арцём Званароў. З ягоных слоў, на гэтым тыдні рубель можа паказаць некаторае ўмацаванне і пераадолець адзнаку 66 рублёў за $1 на фоне старту экспартных продажаў.

Большасць валют развіваных рынкаў нясуць страты ў дачыненні да даляра, бо навіны пра цяжкасці ў перамовах ЗША і Кітая сапсавалі апетыт інвестараў да рызыкоўных актываў. Нафта Brent страціла ранішні рост і пачала таннець, нягледзячы на «бычыныя» сігналы з боку дынамікі здабычы ў ЗША.

Апошнія навіны