BE RU EN

Амерыканцы, якія катаюцца на канапе па лёдзе, сталі зоркамі Сеціва

  • 21.01.2019, 16:24

Яны здзівілі сваёй вынаходлівасцю.

Прыяцелі, якія адправіліся пакатацца на каньках на возера Мінетонка (Мінесота, ЗША), правялі час нават весялей, чым разлічвалі, піша 120.su.

На возеры яны пазнаёміліся з нейкім мужчынам, які прыехаў туды на трактары і забаўляўся, робячы «пончыкі» на лёдзе (так часам жартаўліва называецца дрыфтынг).

Весялуны хутка знайшлі агульную мову, і тут нехта з сяброў прыгадаў, што ў яго ёсць старая канапа. Прыцягнуўшы яе на лёд і прычапіўшы да трактара, прыяцелі адкрылі для сябе новы тып зімовых радасцяў, і некаторыя гледачы нават пазайздросцілі вынаходлівым мужчынам.

Апошнія навіны