BE RU EN

Партыя «Слуга народа» вылучыла Зяленскага кандыдатам у прэзідэнты Украіны

  • 21.01.2019, 15:46

За вылучэнне чальцы партыі выказаліся аднагалосна.

Палітычная партыя «Слуга народа» на пазачарговым пасяджэнні 21 студзеня прыняла пастанову аб вылучэнні мастацкага кіраўніка студыі «Квартал 95» Уладзіміра Зяленскага кандыдатам у прэзідэнты Украіны, паведамілі выданню "Гордон" у прэс-службе партыі.

Адзначаецца, што з'езд партыі прайшоў у «нефармальнай абстаноўцы».

Пастанову аб кандыдатуры Зяленскага на прэзідэнцкіх выбарах падтрымалі аднагалосна.

З'езд таксама ўпаўнаважыў кіраўніка партыі Івана Баканава «на падпісанне пастановы аб вылучэнні кандыдата ад партыі на выбарах прэзідэнта Украіны 31 сакавіка 2019 года і на падачу дакументаў, прадугледжаных Законам Украіны «Аб выбарах прэзідэнта Украіны» ў Цэнтральную выбарчую камісію, з правам перадаручэння гэтых паўнамоцтваў трэцім асобам».

«Акрамя таго, у рамках з'езда адбылося віншаванне некалькіх імяніннікаў сярод прысутных дэлегатаў. Усіх дэлегатаў і гасцей з'езду частавалі піцай, сокам і бургерамі», - дадалі ў прэс-службе Зяленскага.

Кіраўнік студыі «Квартал 95» апублікаваў у сваім Facebook фота і відэа са з'езду.

Апошнія навіны