BE RU EN

Журналістку «Белсата» Вольгу Чайчыц зноў затрымалі каля Курапатаў

  • 21.01.2019, 14:55

Незалежныя журналісты рабілі сюжэт пра канферэнцыю абаронцаў урочышча.

Журналістку «Белсата» Вольгу Чайчыц затрымалі пасля прэс-канферэнцыі ў Курапатах. Пра гэта яна паведаміла ў сябе ў Facebook, піша tut.by.

Вольга Чайчыц распавяла, што сёння ў Курапатах актывісты арганізавалі прэс-канферэнцыю, каб абмеркаваць дэмантаж супрацоўнікамі лясгаса крыжа, усталяванага 27 снежня. Журналісты «Белсата» прыехалі зрабіць сюжэт. Усіх удзельнікаў канферэнцыі здымалі на камеры супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Пасля мерапрыемства журналістка і аператар «Белсата» селі ў аўтамабіль, але далёка з'ехаць не змаглі: іх аўто спынілі супрацоўнікі ДАІ.

Як растлумачылі інспектары, спынілі для праверкі дакументаў. Пазней супрацоўнікі міліцыі падышлі да Чайчыц і папрасілі паехаць з імі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі.

- Артыкул КаАП 22.9 (Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. - Заўвага.), - растлумачыў міліцыянт.

- Я ніякую прадукцыю СМІ сёння яшчэ не стварыла, ніякага законе не парушыла, таму я з вамі не пайду, - заявіла Чайчыц.

- Калі вы нічога не вырабілі, мы ва ўсім разбярэмся, - паабяцалі супрацоўнікі міліцыі.

Гэта ўжо не першы раз, калі Вольгу Чайчыц затрымліваюць за працу на не акрэдытаваны ў Беларусі тэлеканал. Як палічыла сама журналістка, летась за «выраб відэапрадукцыі для спадарожнікавага тэлеканала «Белсат» яе штрафавалі 14 разоў. Разам з мужам Андрэем Козелам, які з'яўляецца аператарам тэлеканала, яны за год атрымалі штрафы на суму, большую чым 20 тысяч рублёў.

Паводле звестак ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», у 2018 годзе ў Беларусі на падставе ч.2 арт.22.9 КаАП (Незаконны выраб прадукцыі СМІ) журналістаў судзілі больш за сотню разоў. Сумы розныя: ад 20 да 50 базавых адзінак (490-1225 рублёў). Агульная сума штрафаў перавышае 92 тысячы рублёў.

Апошнія навіны