BE RU EN

Фотафакт: Берасцейскім «дармаедаў» пачалі прыходзіць SMS

  • 21.01.2019, 10:42

Берасцейцаў клічуць на «камісію» з дапамогай SMS.

Вось такое паведамленне надоечы атрымала чытачка БрестСИТИ.

"Паважаны абанент, Вы належыце да працаздольных грамадзян, незанятых у эканоміцы... Рэкамендуем звярнуцца ў камісію: вул.Маскоўская, 273, к.½; тэл.409544; пн-пт: 8-17 гадзін, абед: з 13-14 гадзін».

Нагадаем, што беларусы, якія працуюць за мяжой, аўтаматычна трапляюць у «дармаеды». Складаць спісы будуць адмысловыя камісіі, якія працуюць з асабістай інфармацыяй беларусаў.

Не раз заяўлялася аб тым, што «дармаеды» будуць аплачваць і іншыя паслугі, якія субсідуюцца дзяржавай, а «незанятых у эканоміцы беларусаў» палохалі ЛПП.

Нагадаем, што папярэдняя версія «дармаедскага дэкрэта» выклікала масавыя пратэсты, якія экспэрты называюць самымі маштабнымі ў Беларусі з часоў «перабудовы».

Апошнія навіны