BE RU EN

Фотафакт: У Гародні легкавік на нумарах РФ не саступіў дарогу міліцэйскаму УАЗу

  • 20.01.2019, 20:03

У выніку здарэння аўто атрымалі пашкоджанні.

У Гародні аўтамабіль Hyundai на расейскіх нумарах не саступіў дарогу міліцэйскаму УАЗіку, у выніку чаго адбылося сутыкненне. Як паведамляе NewGrodno.by, здарэнне адбылося ўночы 20 студзеня.

Міліцэйскі аўтамабіль ішоў наўпрост праспектам Касманаўтаў, а Hyundai стаў перасякаць праспект з боку вуліцы Пралетарскай. Уночы святлафоры на гэтым адрэзку вуліцы не працуюць, таму кіроўцы абавязаныя сачыць за дарожнымі знакамі.

Праспект Касманаўтаў з'яўляецца галоўнай дарогай да вуліцы Пралетарскай, таму кіроўца аўто з расейскімі нумарамі абавязаны быў даць перавагу міліцыі.

У выніку здарэння аўто атрымалі пашкоджанні, але ніхто з людзей не пацярпеў.

Апошнія навіны