BE RU EN

Лейбарысты Брытаніі прапанавалі правесці паўторны рэферэндум аб Brexit

  • 20.01.2019, 18:16

Прадстаўнік Лейбарысцкай партыі ў пытаннях Brexit заявіў, што Тэрэза Мэй дзейнічае безразважна і без плану.

Прадстаўнік брытанскай Лейбарысцкай партыі ў пытаннях Brexit Кейр Стармэр прапанаваў паспрабаваць яшчэ раз рэферэндум аб выхадзе краіны з Еўразвязу.

Пра гэта паведамляе BBC.

"У Вялікабрытаніі засталося толькі два выйсці - даручыць ураду дамовіцца аб шчыльных стасунках з ЕЗ, сярод іншага аб мытнай уніі, або правесці паўторны рэферэндум аб Brexit", - завіў Стармэр.

Паводле ягоных слоў з "гэтай бязладзіцы" ўжо няма лёгкіх шляхоў выйсця. Лейбарыст таксама дадаў, што Тэрэза Мэй дзейнічае безразважна і без плану.

Нагадаем, 15 студзеня брытанскі парламент не падтрымаў пагадненне аб умовах выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ. Угода была ўхваленая Брусэлем як "найлепшае", на што можа разлічваць Лондан.

Асноўным праблемным момантам Brexit застаецца пытанне аб мяжы паміж Вялікабрытаніяй і Ірландыяй (уваходзіць у склад ЕЗ) пасля Brexit.

Канчатковы выхад Вялікабрытаніі з Еўразвязу запланаваны на 29 сакавіка 2019 года. Пасля гэтага пачынаецца 21-месячны пераходны перыяд - да канца 2020 года. Пераходны перыяд можа быць падоўжаны толькі адзін раз, аднак пакуль невядома, якая можа быць яго максімальная працягласць.

Паводле звестак СМІ, у Еўразвязе гатовыя адкласці Brexit на другую палову 2019 года.

23 чэрвеня 2016 брытанцы на рэферэндуме сказалі "не" захаванню сяброўства Вялікабрытаніі ў складзе Еўрапейскага Звязу. За выхад краіны з ЕЗ прагаласавалі 52% выбаршчыкаў, супраць - 48%. Шатландыя і Паўночная Ірландыя пераважна прагаласавалі за захаванне Злучанага Каралеўства ў ЕЗ, а Валія і Англія падтрымалі Brexit.

Апошнія навіны