BE RU EN

Беларусізацыя і тры зоркі: БАТЭ паўдзельнічаў у чэленджы «10 гадоў таму»

  • 20.01.2019, 17:46

Клуб прадэманстраваў, як змянілася за 10 гадоў яго эмблема.

Чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ ўзяў удзел у чэленджы, які набірае папулярнасць у Інстаграме, паведамляе pressball.by.

Сутнасць акцыі простая: карыстальнікі, сярод якіх нямала знакамітасцяў, напрыклад, Мадонна і Джэніфер Лопес, публікуюць свае цяперашнія фота і здымкі, зробленыя 10 гадоў таму.

Клуб прадэманстраваў, як змянілася за 10 гадоў яго эмблема: надпісы сталі беларускімі, на малюнку з'явіўся нацыянальны арнамент, а замест адной зоркі за пяць чэмпіёнскіх тытулаў цяпер тры.

Апошнія навіны