BE RU EN

У панядзелак у Беларусі чакаецца да -9 градусаў

  • 20.01.2019, 17:26

Найбліжэйшымі днямі, 21 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е.

Уначы ў асобных раёнах краіны пройдзе невялікі снег, удзень будзе без істотных ападкаў, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

Уначы і раніцай месцамі магчымы слабыя туман і галалёд, на асобных адцінках дарог - галалёдзіца.

Вецер прагназуецца заходні, 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў марозу, пры прасвятленнях да 11-13. Удзень слупкі тэрмометраў пакажуць 3-9 градусаў са знакам мінус.

Апошнія навіны