BE RU EN

У Паўночнай Ірландыі ля будынка суда выбухнуў аўтамабіль

  • 20.01.2019, 11:27

Кіраўнік МЗС Паўночнай Ірландыі назваў выбух тэрактам.

Увечары ў суботу, 19 студзеня, у Паўночнай Ірландыі ў горадзе Ландандэры (Дэры) прагрымеў выбух, паведамляе nv.ua.

Як паведамляе The Belfast Telegraph, інцыдэнт адбыўся ў цэнтры горада на вуліцы Бішоп-стрыт каля будынка суда. Адзначаецца, што ў выніку выбуху ніхто не пацярпеў.

Жыхароў найбліжэйшых дамоў і наведвальнікаў бараў эвакуіравалі.

Як адзначае выданне, у раёне заўважылі яшчэ адзін «падазроны аўтамабіль». Пазней у паліцыі ўдакладнілі, што яго ўжо «праверылі».

Міністр замежных спраў Паўночнай Ірландыі Сайман Ковэн назваў выбух тэрактам.

«Я асуджаю тэрарыстычную атаку, якая адбылася гэтым вечарам у Дэры. Няма апраўдання падобным тэрактам, з дапамогай якіх Паўночную Ірландыю імкнуцца вярнуць да гвалту і канфліктаў», - напісаў ён у сваім Twitter.

Апошнія навіны