BE RU EN

«Кошт камунальных паслуг у Беларусі вырас на тысячы працэнтаў»

  • 20.01.2019, 8:51

Лукашэнку пара прызнацца, што ён «загнаў Беларусь у балота».

Актывістка-пенсіянерка з Бабруйска Любоў Санкевіч запісала відэазварот да Лукашэнкі, паведамляе сайт партыі «Народная Грамада».

У ім вядомая ўдзельніца шматлікіх акцый супраць самавольства кіраўніка і яго чыноўнікаў распавяла пра рэальную сітуацыю ў Беларусі.

«Вы нас палохаеце тым, што мы будзем плаціць 100% за камунальныя паслугі, але з 2010 года кошт камунальных паслуг у Беларусі вырас: падагрэў вады - на 10700%, вываз смецця - на 12900%, вада – на 2000%, каналізацыя – на 2450%...

Мы ўжо ўсе плацім за камунальныя паслугі блізу 500% ад рэальнага кошту.

Можа хопіць здзекавацца з нас? Можа пара прызнацца, што вы загналі Беларусь у балота», - заявіла актывістка.

Апошнія навіны