BE RU EN

Спіс цікавых фільмаў для вечаровага прагляду

  • 19.01.2019, 20:15

Кожны знойдзе стужку для сябе.

Ёсць фільмы, якія лёгка можна паглядзець на кампутары, лежачы пад коўдрай, але гэтыя сем стужак абавязкова трэба ўвамкнуць на вялікім экране і паклікаць вялікую грамаду, піша peopletalk.ru.

"ХОБІТ: НЕЧАКАНАЕ ПАДАРОЖЖА"

Рэжысёр: Пітэр Джэксан

У ролях: Марцін Фрыман, Іэн МакКелен

Рэжысёр Пітэр Джэксан запрашае вярнуцца ў Міжзем'е, каб даведацца, як жа хобіт Більба Торбінс знайшоў той самы пярсцёнак. Глядзець гэты фільм трэба выключна на вялікім экране, бо гэта першы фільм з чашчынёй 48 кадраў на сэкунду. Гэта дазволіла зрабіць выяву яшчэ больш рэалістычнай.

«АВАТАР»

Рэжысёр: Джэймс Кэмэран

У ролях: Сэм Уортынгтан, Зоі Салдана

Паглядзі легендарны фільм Джэймса Кэмэрана, які пабіў усе мажлівыя касавыя рэкорды, хаця б дзеля прыгажосці планеты Пандоры. Стужка Кэмэрана ў свой час дала штуршок развіццю новых тэхналогій у Галівудзе.

«ГАН СОЛА: ЗОРНЫЯ ВАЙНЫ. ГІСТОРЫІ»

Рэжысёр: Рон Говард

У ролях: Олдэн Эрэнрайк

У далёкай-далёкай Галактыцы знаходзяцца неймавернай прыгажосці планеты, дзе пануюць свае парадкі. Але ёсць планеты, дзе людзі толькі выжываюць. З адной такой выпадае збегчы Гану Солу. Ён яшчэ не легендарны пілот «Сокала тысячагоддзя», а ўсяго толькі летуценнік, які трапляе ў дрэнную кампанію.

«МСЦІЎЦЫ: ВАЙНА БЯСКОНЦАСЦІ»

Рэжысёры: Энтані Русо, Джо Русо

У ролях: Робэрт Даўні-малодшы, Крыс Гемсварт, Крыс Эванс

Глядзець фільмы пра спробы знішчыць Зямлю трэба на вялікім экране. Злыдзень Танос збірае Камяні бясконцасці - артэфакты, якія могуць нішчыць сусветы. Яму супрацьстаяць Жалезны чалавек, Доктар Стрэндж, Чалавек-павук ды іншыя падабаныя ўсімі супэргероі.

«ДУНКЕРК»

Рэжысёр: Крыстафер Нолан

У ролях: Фін Уайтхед, Том Гардзі

Крыстафэр Нолан - сапраўдны майстар, таму можна смела глядзець кожны ягоны фільм на вялікім экране. Асабліва гэты. Ён распавядае аб рэальнай падзеі часоў Другой сусветнай вайны.

«ПЕРШАМУ ГУЛЬЦУ ПАДРЫХТАВАЦЦА»

Рэжысёр: Стывен Спілбэрг

У ролях: Тай Шэрыдан, Бэн Мэндэльсан

Фільм Стывена Спілбэрга апавядае аб свеце будучыні, у якім усе надзяваюць спецыяльнае абсталяванне, каб апынуцца ў віртуальнай рэчаіснасці - «Аазісе». Тут кожны мае свой аватар - можна стварыць іншую асобу і пражыць іншае жыццё. У стужцы цудоўныя спецэфекты і мноства «прывітанняў» з 80-х.

«ЛІГА СПРАВЯДЛІВАСЦІ»

Рэжысёр: Зак Снайдэр

У ролях: Бэн Афлек, Генры Кавіл (35), Галь Гадот

Бэтмэн, Цуд-жанчына, Аквамэн, Кібарг і Флэш аб'ядноўваюцца, каб зноў выратаваць гэты свет. Гэтым разам ад злыдня Стэпэнвульфа, які збірае матчыны кубы. Сабраўшы іх, ён зможа знішчыць ненавісную яму Зямлю.

Апошнія навіны