BE RU EN

ЗША сёлета абгоняць Расею і Савудаўскую Арабію ў здабычы нафты

  • 19.01.2019, 19:08

Дзель ЗША ў глабальным росце прапановы ад краін «не ОРЕС» складзе 81%.

ЗША, якія ўжо сталі найбуйнейшым вытворцам вадкіх вуглевадародаў (нафта плюс кандэнсат) за кошт лупняковай рэвалюцыі, могуць сёлета стаць вытворцам нумар адзін і ў здабычы сырой нафты, абагнаўшы Расею і Савудаўскую Арабію, паведамляецца ў справаздачы Міжнароднага энэргетычнага агенцтва (МЭА), піша finanz.ru.

«Здабыча самага буйнога вытворцы вадкіх вуглевадародаў сёлета зноў апынецца ў фокусе ўвагі. І пакуль два іншыя лідары самахоць скарачаюць здабычу, ЗША могуць замацаваць сваё лідарства і ў здабычы сырой нафты. Пад сярэдзіну гэтага года здабыча нафты ў ЗША, напэўна, ужо перасягне прадукцыйныя магутнасці Расеі або Савудаўскай Арабіі», - адзначаецца ў справаздачы.

Паводле звестак МЭА, у 2018 годзе рост здабычы вадкіх вуглевадародаў у ЗША быў «неймаверным і нечаканым» і склаў 2,1 млн барэляў за дзень. У 2019 года рост амэрыканскай здабычы можа дасягнуць 1,3 млн барэляў за дзень, у той час як Расея і Савудаўская Арабія здабычу будуць скарачаць.

Пры гэтым дзель ЗША ў глабальным росце прапановы ад краін «не ОРЕС» складзе 81%.

Апошнія навіны