BE RU EN

Сярэдні заробак у Польшчы - 1227 еўраў

  • 19.01.2019, 18:12

У снежні сярэдні заробак у краіне-суседцы Беларусі вырас на 6,1%.

Галоўная статыстычная ўправа Польшчы паведаміла звесткі аб эканоміцы за снежань мінулага года. Сярэдні заробак брута ў 2018 годзе склаў 5274 злотых 95 грошаў (1226,5 еўра), што на 6,1% больш, чым годам раней, паведамляе «Радыё Польшча».

За гэты ж час працаўладкаванне вырасла на 2,8%. Прамысловая вытворчасць у снежні ў параўнанні з гэтым жа перыядам у 2017 годзе вырасла на 2,8%.

Папярэднія звесткі за лістапад паказалі, што прамысловая вытворчасць вырасла цягам года на 4,7%, працаўладкаванне на 3%, а заробак - на 7,7% і склаў 4 966 злотых (1154,8 еўраў).

Апошнія навіны