BE RU EN

ЗША і КНДР анансавалі другі саміт

  • 19.01.2019, 15:41

Месца сустрэчы Трампа і Кіма Чэна Ына яшчэ не вядомае.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын правядуць другі саміт у канцы лютага 2019 года, піша «Нямецкая хваля».

Правядзенне новага саміту ўзгаднілі ў пятніцу, 18 студзеня, пасля сустрэчы амерыканскага прэзідэнта з прадстаўніком КНДР Кім Чэн Чхоль у Вашынгтоне.

Як адзначылі ў Белым доме, месца саміту будзе абвешчанае пазней.

Акрамя таго, з Кім Чэн Чхоль сустрэўся дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа.

Са слоў прадстаўніка Дзярждэпартамента Роберта Паладзіна, паміж імі адбылася дыскусія пра прагрэс у выкананні абавязацельстваў, якія ўзялі на сябе Трамп і Кім Чэн Ын у чэрвені 2018 года на саміце ў Сінгапуры.

Раней Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з лідарам КНДР Кімам Чэнам Ынам пасля таго, як той выказаў гатоўнасць сустрэцца з ім «ва ўсякі час».

Кім Чэн Ын адказаў, што спадзяецца на дзейсную сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Апошнія навіны