На Ровенскай АЭС адбылося адключэнне энэргаблока
- 19.01.2019, 14:31
Два энэргаблокі Ровенскай АЭС працуюць з поўнай нагрузкай.
На Ровенскай АЭС (Украіна) адбылося адключэнне ад сеткі энэргаблока №3, паведаміла прэс-служба дзяржпрадпрыемства НАЭК «Энэргаатам» у суботу, 19 студзеня.
«18 студзеня 2019 года а 23:54 энэргаблок №3 Ровенскай АЭС (ВВЭР-1000) адключаны ад энэргасеткі. Дзеяннем тэхналагічнай абароны адбылася пасадка стопарных клапанаў, адключэнне турбагенератара ТГ-5 ад сеткі і зніжэнне магутнасці рэактарнай устаноўкі блока №3 Ровенскай АЭС да 37%. Працуе камісія», - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што радыяцыйны, супрацьпажарны і экалагічны стан на прампляцоўцы і прылеглай тэрыторыі РАЭС знаходзіцца ў межах дзейных норм і не быў зменены.
Блок №1 знаходзіцца ў планавым капітальным рамонце, блокі №№2,4 працуюць з поўнай нагрузкай.
Нагадаем, Ровенская АЭС адключала энэргаблок №1 на рамонт 29 снежня. Праца будзе доўжыцца больш за два месяцы.
За тыдзень да гэтага энэргаблок №1 быў няпланава адключаны ад энэргасеткі праз няправільна састаўлены сігнал аўтаматычнай абароны.