BE RU EN

Змяніліся правілы знаходжання грамадзян у памежнай зоне

  • 19.01.2019, 13:30

Правілы трохі спрасціліся.

Цяпер замест пашпарта беларус мае права падаць пасведчанне кіроўцы або службовае пасведчанне, а таксама вайсковы білет.

Замежнікі і зусім змогуць ехаць транзітам без пропуску праз памежную зону ў санаторыі, дамы адпачынку і аб'екты прыдарожнага сэрвісу. Новаўвядзенні таксама пашыраць функцыі мытнай службы, часткова надзяліўшы яе паўнамоцтвамі памежнікаў.

«Пасады, якія будуць вызвалены ў органах памежнай службы ў ходзе перадачы асобных функцый мытнікам, будуць накіраваныя ў тым ліку для забеспячэння II Еўрапейскіх гульняў, якія будуць праходзіць сёлета ў Менску», - сказаў tvr.by Сяргей Драздоў, начальнік юрыдычнага ўпраўлення дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Больш падрабязную інфармацыю пра новаўвядзенне можна даведацца на партале Дзяржаўнага памежнага камітэта, а таксама падчас знаходжання ў памежнай зоне або перасячэння дзяржаўнай мяжы.

Апошнія навіны