BE RU EN

Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу парнага разраду Australian Open

  • 19.01.2019, 10:36

У барацьбе за выхад у чвэрцьфінал Аляксандра Сасновіч і Тэйлар Таўнсенд сустрэнуцца з парай з Кітайскага Тайбэя.

Беларуска Аляксандра Сасновіч і амерыканка Тэйлар Таўнсенд выйшлі ў 1/8 фіналу парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў тэнісе, паведамляе БелТА.

У матчы 1/16 фіналу яны падолелі польска-японскі тандэм Алісія Расольска/Эры Ходзумі - 6:2, 7:6 (8:6).

У барацьбе за выхад у чвэрцьфінал Аляксандра Сасновіч і Тэйлар Таўнсенд сустрэнуцца з парай з Кітайскага Тайбэя Чань Хао-Чынь/Латыша Чан.

Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці зняліся з турніру перад матчам 1/16 фіналу з амерыканскімі тэнісісткамі Джэніфер Брэдзі і Элісан Рыск.

Заўтра беларуска-бельгійская пара Арына Сабаленка/Элізе Мертэн у 1/8 фіналу згуляюць з чэшскім дуэтам Барбара Крэйчыкава/Кацярына Сінякова.

Апошнія навіны