BE RU EN

Павел Клімкін: Кіеў абмяркоўвае з Вашынгтонам пастаўкі зброі

  • 18.01.2019, 19:40

Другая рата амерыканскай дапамогі будзе выдзеленая Украіне ў 2020 годзе.

Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін заявіў у пятніцу пра перамовы Кіева з Вашынгтонам з нагоды паставак узбраення, паведамляе «Голос Америки».

Адказваючы на пытанні пра перспектывы продажу амерыканскай зброі паражальнага дзеяння, Клімкін сказаў: «Цяпер мы вядзём такія перамовы. Я не магу казаць пра асобныя віды ўзбраення, таму што гэта канфідэнцыйна».

«Гаворка ідзе пра вельмі сур'ёзнае ўзмацненне абаронных магчымасцяў як нашых Узброеных сіл, так і абароннага комплексу агулам», - заявіў міністр у гутарцы з журналістамі.

21 снежня спецпрадстаўнік ЗША па Украіне Курт Волкер паведаміў, што другая рата амерыканскай дапамогі для Украіны будзе выдзеленая ў 2020 годзе. З ягоных слоў, гаворка ідзе пра раты аб'ёмам $125 млн. Волкер сказаў, што Кангрэс пачне разгляд гэтага пытання ў студзені 2019 года. Інфармацыя пра гэта была апублікаваная на афіцыйным сайце Вярхоўнай рады Украіны 18 снежня.

Апошнія навіны