BE RU EN

У Мазыры ў жылым доме адбыўся выбух газу

  • 18.01.2019, 19:31

У выніку выбуху былі выбітыя шыбы ў чатырох аконных праёмах кватэры.

Выбух газу адбыўся ў шматкватэрным доме ў Гомельскай вобласці пасля таго, як адзін з жыхароў пакінуў у ракавіне разгерметызаваную ручную газавую гарэлку. У выніку ніхто не пацярпеў, паведамляецца на сайце рэгіянальнага ўпраўлення МНС.

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Мазыр, гаспадар адной з кватэр «праводзіў агнявую апрацоўку тушкі птушкі» пры дапамозе гарэлкі аб'ёмам 0,5 л. Як мяркуецца, балон разгерметызаваўся, і мужчына паклаў яго ў мыйку. «У гэты час у памяшканне кухні ўвайшла яго жонка і ўключыла святло, пасля чаго адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэння», - распавялі ў МНС.

У выніку, былі выбітыя шыбы ў чатырох аконных праёмах кватэры, слядоў парушэння цэласнасці апорных канструкцый дома не выяўлена, жыхароў не эвакуяавалі.

Апошнія навіны