BE RU EN

Клімкін: Украіна вядзе перамовы пра бязвіз з 22 краінамі

  • 18.01.2019, 15:15

З украінскім замежным пашпартам можна наведваць 128 краін свету без візы.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Павел Клімкін, піша «112 Україна».

«Мы вядзем перамовы і кансультацыі або што да далейшага спрашчэння візавага рэжыму, або пра бязвіз з 22 краінамі. Найбліжэйшым часам, даслоўна цягам некалькіх месяцаў, будуць распачатыя перамовы яшчэ з некалькімі краінамі», - сказаў кіраўнік МЗС.

Клімкін дадаў, што Украіна хоча «выйсці за некалькі гадоў на вельмі годны вынік».

Раней паведамлялася, што з бязвізавым рэжымам з украінскім замежным пашпартам можна наведваць 128 краін свету. З беларускім пашпартам можна наведаць толькі 77 краінаў.

Апошнія навіны