BE RU EN

Вадохрышча 2019: гісторыя і традыцыі ў гэты дзень

  • 18.01.2019, 12:04

Вадохрышча - адно з галоўных царкоўных свят зімы.

19 студзеня ў Беларусі праваслаўныя хрысціяне будуць святкаваць Вадохрышча, адное з галоўных царкоўных свят зімы, піша «Апостроф».

Гэтае свята звязанае з хрышчэннем Ісуса ў рацэ Ярдан. Біблія піша, што Хрыстос хрысціўся, калі яму споўнілася 30 гадоў. Хрысціў Збаўцу Ян Прадвеснік, празваны за гэта ў народзе Янам Хрысціцелем.

Мяркуецца, што ў гэты дзень хрысціцца (набываючы святыя ўласцівасці) усялякая вада, нават проста з рэчкі або пакінутая на ноч на падаконні вада з-пад крана. Такая вада ў народзе называецца гаючай. Адсюль пайшоў і галоўны абрад свята - купанне на Вадохрышча.

Пачынаецца свята ўвечары 18 студзеня - на Вадохрышчанскую куццю. Паводле хрысціянскіх правілаў, гэта дзень строгага посту: дазваляюцца толькі посныя стравы і куцця.

Што нельга рабіць 19 студзеня ў дзень Вадохрышча:

- нельга піць спіртное

- нельга апускацца ў ваду без споведзі і прычасця

- нельга лаяцца, крычаць, брыдкасловіць і думаць пра благое

- купацца трэба з чыстымі думкамі

- нельга плакаць у гэты дзень, бо, як абвяшчае прыкмета, будзеш плакаць цэлы год да наступнага Вадохрышча

- нельга прыбіраць, працаваць, вязаць і шыць

- нельга мыць, бо можна апаганіць ці нават пакрыўдзіць ваду

- нельга гадаць.

Апошнія навіны