BE RU EN

Прэзідэнт Сербіі падарыў Пуціну сабаку па мянушцы Паша

  • 17.01.2019, 19:33

Расейскі прэзідэнт назваў шчанюка «прыгажуном».

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч падарыў расейскаму калегу Уладзіміру Пуціну шчанюка шарпланінскай аўчаркі па мянушцы Паша, паведамляе карэспандэнт РБК. Расейскі прэзідэнт назваў шчанюка «прыгажуном».

Пуцін прыбыў з афіцыйным візітам у Сербію 17 студзеня.

За перыяд знаходжання Пуціна на пасадзе прэзідэнта і прэм'ер-міністра яму некалькі разоў дарылі сабак. Між іншым, гэта ў розныя гады рабілі цяперашні міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, японскія ўлады і кіраўнік Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў.

Апошнія навіны