BE RU EN

Расейскі рубель аднавіў зніжэнне следам за нафтай

  • 17.01.2019, 16:25

Пасля 3 дзён ралі валютны рынак выбіўся з сіл.

Расейскі рубель зніжаецца ўпершыню за тры дні, а аблігацыі федэральнай пазыкі таннеюць пасля найбуйнейшага размяшчэння з ліпеня на фоне падзення нафтавых коштаў і апетыту да рызыкоўных актываў, піша finanz.ru ць спасылкай на «Блумбэрг».

«Часткова фіксуецца ўчарашняе ўмацаванне. Нафта таксама не дае падстаў для далейшага развіцця пазітыву», - напісаў праз электронную пошту аналітык АТ «Нардэа Банк» Дзяніс Давыдаў.

Нафта Brent апусцілася ніжэй за адзнаку $61 за барэль праз рост аб'ёмаў здабычы ў ЗША да рэкорднага ўзроўню. Акцыі краін, якія развіваюцца не змаглі працягнуць ранішні рост і змяншаюцца, як і валюты большасці EM.

Апошнія навіны