BE RU EN

Міністр абароны Украіны: Мы не адмовімся ад нашага законнага права праходзіць праз Керчанскую пратоку

  • 16.01.2019, 21:34

Сцяпан Паўтарака заявіў, што ўкраінцы «ніводнага кавалачка сваёй зямлі не аддадуць».

Украіна не адмовіцца ад праходжання караблёў праз Керчанскую пратоку. Пра гэта ў каментары каналу «112 Украина» 16 студзеня заявіў міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарака.

«Адну з задач, якую ставіла перад сабой Расея, калі арганізоўвала правакацыю ў Керчанскай пратоцы, - справакаваць нас на адказ, стральбу, выкарыстаць гэта, каб пачаць адкрытую агрэсію супраць Украіны, і другая мэта - прымусіць нас адмовіцца ад праходжання праз Керчанскую пратоку ў Азоўскае мора і тым самым практычна правесці анэксію і Азоўскага мора. На такі крок мы ніколі ў жыцці не пагодзімся, ніводнага кавалачка сваёй зямлі мы не аддамо. І вядома ж, мы не адмовімся ад нашага законнага права ў адпаведнасці з усімі міжнароднымі абавязаннямі праходзіць праз Керчанскую пратоку», - сказаў міністр.

25 лістапада 2018 года РФ абстраляла і захапіла ў Чорным моры катары ўкраінскіх Вайскова-марскіх сіл «Бердзянск» і «Нікапаль», а таксама буксір «Яны Капу», якія вярталіся ў Адэсу пасля спробы прайсці праз Керчанскую пратоку ў Азоўскае мора.

Расейскія сілавікі затрымалі 24 украінскіх маракоў, пазней іх арыштавалі ў крымскіх «судах» і перавезлі ў Маскву. Траіх параненых украінцаў змясцілі ў бальніцу следчага ізалятара «Матроская цішыня», астатніх даставілі ў СІЗА «Лефортава».

Усім маракам выставілі абвінавачванне ў незаконным перасячэнні мяжы РФ. Украіна ўважае маракоў ваеннапалоннымі.

Сакратар Рады нацбяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў 19 снежня сказаў, што Украіна запрасіла міжнародных партнёраў узяць удзел у праходзе караблёў ВМС з Чорнага мора ў Азоўскае.

Апошнія навіны