BE RU EN

Балгарыя плануе замяніць савецкія МіГ-29 на амерыканскія F-16

  • 16.01.2019, 19:45

Сафія мае намер закупіць восем знішчальнікаў F-16V Block 70 вытворчасці Lockheed Martin.

Парламент Балгарыі ўхваліў пачатак перамоў з ЗША што да набыцця амерыканскіх знішчальнікаў F-16, каб замяніць састарэлыя савецкія МіГ-29.

Як паведамляе Reuters, Сафія мае намер закупіць восем знішчальнікаў F-16V Block 70 вытворчасці Lockheed Martin. Кошт кантракту складае $1,05 мллд, гэта найбуйнейшая вайсковая закупка Балгарыі пасля падзення камуністычнага рэжыму амаль 30 гадоў таму.

Міністр абароны Балгарыі Красімір Каракачанаў заявіў, што перамовы працягнуцца каля чатырох месяцаў, а першая сустрэча па F-16 адбудзецца ў Брусэлі 14 лютага.

Пасольства ЗША вітае пастанову балгарскіх заканадаўцаў, звязаную з пачаткам перамоў аб набыцці новых самалётаў F-16 Block 70. «Мы чакаем далейшага ўмацавання стратэгічнага партнёрства з Балгарыяй - нашым хаўруснікам у NATO», - гаворыцца ў заяве.

Апошнія навіны