BE RU EN

Відэафакт: На Australian Open жанчыны ледзь не пабіліся праз сувенір ад Сабаленкі

  • 16.01.2019, 19:42

Пажылых жанчын разбараняла ахова.

Дзве пажылыя заўзятаркі не падзялілі павязку беларускай тэнісісткі Арыны Сабаленкі пасля матчу другога кола Australian Open.

Беларуска пасля перамогі над брытанкай Кэці Бултер (6:3, 6:4) кінула стужку для валасоў на трыбуну. Дзве жанчыны распачалі сапраўдны бой за гэты трафей.

У выніку, ахоўнікі выправадзілі парушальніц парадку са стадыёна, адабраўшы ў іх павязку.

Апошнія навіны