BE RU EN

Украіна завяршыла год з найвышэйшым за 7 гадоў ростам ВУП

  • 16.01.2019, 18:13

Эканоміка краіны-суседкі Беларусі, што ваюе, у 2018 годзе рэкордна вырасла.

Украіна ў 2018 годзе змагла дасягнуць найлепшых макраэканамічных паказчыкаў за апошнія 5-7 гадоў. Як піша «Зеркало недели», пра гэта заявіў кіраўнік Нацыянальнага банка Украіны Якаў Смолій на выніковай прэс-канферэнцыі.

«Рост ВУП за 9 месяцаў 3,8%. Наш прагноз на канец 2018 года - 3,4%. Гэта найлепшы паказчык за апошнія 7 гадоў. Нам таксама ўдалося дамагчыся зніжэння інфляцыі да 9,8% - найлепшы паказчык за 5 апошніх гадоў» , - сказаў ён.

З ягоных слоў, не менш важным з'яўляецца павелічэнне золатавалютных рэзерваў НБУ да $20,8 млрд - найвышэйшага паказчыка з канца 2013 года. Гэтага ўдалося дабіцца за кошт узважанай палітыкі гнуткага курсаўтварэння і выхаду Нацбанка з інтэрвенцыямі (пазітыўнае сальда амаль $1,4 млрд), а таксама працяг супрацоўніцтва з МВФ ($1,4 млрд) і іншымі фінансавымі інстытуцыямі (яшчэ $1 млрд).

Смолій адзначыў, што ў выніку жорсткай манетарнай палітыкі і дзякуючы спрыяльнай цэнавай кан'юнктуры для ўкраінскага экспарту ў першай палове года і рэкорднаму ўраджаю збожжавых у другім паўгоддзі курс грыўны за 2018 год умацаваўся на 1,4%, што з'яўляецца прыкметай стабілізацыі на валютным рынку.

Ён дадаў, што банкаўская сістэма стала дакапіталізаванай і празрыстай, таксама прыбытковай - упершыню за пяць гадоў.

Апошнія навіны