BE RU EN

Фотафакт: Пад Лідай перакуліўся грузавік з мільёнамі яек

  • 16.01.2019, 18:02

Кіроўца пераблытаў дарогу.

На трасе М6 паблізу Ліды перакуліўся грузавік, які перавозіў 4 мільёны яек. Далікатны груз 22-гадовы кіроўца DAF вёз са Шчучына ў Іўе, паведамляе «Лідская газета».

На 162-м кіламетры трасы Менск - Горадня, на «слонімскай» развязцы, кіроўца, з ягоных слоў, пераблытаў дарогу і, калі зразумеў, што едзе не туды, пачаў тармазіць, не справіўся з кіраваннем - і фура легла на бок.

Апошнія навіны