BE RU EN

Відэафакт: Міліцыянты затрымалі блогера ў жывым эфіры

  • 15.01.2019, 15:48

Андрэя Павука затрымалі «для высвятлення асобы».

Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС Гомельскай вобласці 15 студзеня затрымалі вядомага блогера і актывіста Андрэя Павука. У момант затрымання Павук вёў жывы эфір на сваім YouTube-канале, паведамляе «Радыё Свабода».

Дзяжурны Кастрычніцкага РАУС паведаміў, што Павука затрымалі для высвятлення асобы і адпусцяць не менш як праз 3 гадзіны.

Апошнія навіны