BE RU EN

Лукашэнка прызначыў новага памочніка ў Гарадзенскай вобласці замест «сапраўднага бандыта»

  • 15.01.2019, 15:43

Іван Лаўрыновіч стаў памочнікам дыктатара.

Памочнікам Лукашэнкі - інспектарам Гарадзенскай вобласці прызначаны Іван Лаўрыновіч. Адпаведную кадравую пастанову прыняў дыктатар, піша tut.by.

Іван Антонавіч Лаўрыновіч нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Панфілаўшчына Глыбоцкага раёна.

Да гэтага прызначэння быў старшынём Лёзненскага райвыканкама.

Нагадаем, папярэдняга памочніка Лукашэнкі - інспектара Гарадзенскай вобласці Сяргея Раўнейку ў канцы траўня 2018 гады КДБ затрымаў за руку пры вымагальніцтве і атрыманні хабару сумай 200 000 даляраў ЗША. Была распачатая крымінальная справа, абвінавачаны - у СІЗА КДБ. Тады Лукашэнка назваў яго «сапраўдным бандытам».

Апошнія навіны