BE RU EN

У Баранавіцкім раёне ў двары дома злавілі маленькую рысь

  • 15.01.2019, 12:03

Жывёліна знаходзіцца пад наглядам ветэрынараў.

14 студзеня на пляцы жыхаркі вёскі Вольна Баранавіцкага раёна адлавілі маленькую рысь. Падрабязнасці tut.by распавялі ў Вольнаўскім сельвыканкаме.

13 студзеня рысь зайшла на падворак мясцовай жыхаркі. Яе адагналі, але на наступны дзень яна вярнулася на той жа падворак. Тады гаспадыня дома звярнулася да старшыні сельвыканкама і ўчастковага. Супольнымі намаганнямі рысь адлавілі.

«Рысь не была параненай. Усё з ёй у парадку. Яна не агрэсіўная. Яе адлавілі сеткай і ў ветслужбы адправілі. Такое ў нас упершыню. Думалі, можа, яна ў кагосьці жыла, бо як ручная была», - паведамілі ў сельвыканкаме.

Цяпер маленькая рысь знаходзіцца ў раённай ветэрынарнай станцыі пад наглядам спецыялістаў.

ФОТА: ТАЦЦЯНА БАЛТРУКЕВІЧ, INTEX-PRESS

Апошнія навіны