BE RU EN

Ідэолага з Наваполацка затрымалі за кіраванне ў нецвярозым стане

  • 15.01.2019, 9:55

Ідэолаг сцвярджаў, што «корміць увесь горад».

Сайт «Народнай грамады» паведамляе аб затрыманні ідэолага наваполацкага «Паліміру» Сяргея Брыкуна за кіраванне ў нецвярозым стане, піша тэлеграм-канал "Баста".

«Знаходзіўся ў неадэкватным стане. Крычаў, што корміць увесь горад», - распавёў адзін з супрацоўнікаў ДАІ.

«У Беларусі ёсць адна дзіўная, але высокааплатная прафесія - хлусіць народу за ягоныя ж грошы. На кожным буйным прадпрыемстве, у кожным маленькім гарадку «працуюць» ідэалагічныя «работнiкi». Уся іх «праца» - гэта пісаць хлуслівыя нататкі ў насценгазеты і малоць языком на нікому не патрэбных афіцыйных мерапрыемствах. Ну і змагацца з незалежнымі прафзвязамі, якія абараняюць правы людзей.

А заробак яны атрымліваюць у разы большы, чым сапраўдныя работнікі, якія прыносяць нашай краіне рэальную карысць - лекары, зваршчыкі, трактарысты, вайскоўцы, навукоўцы, настаўнікі, прыбіральшчыкі», - піша сайт.

Апошнія навіны