BE RU EN

У Латвіі канфіскавалі найбуйнейшую ў гісторыі партыю какаіну на €1 мільярд

  • 14.01.2019, 19:56

Дзве тоны наркотыкаў былі схаваныя ў скрынях з-пад бананаў.

Латвійскія праваахоўнікі канфіскавалі 2 тоны какаіну коштам блізу мільярда еўраў - гэта самая буйная партыя, канфіскаваная калі-небудзь у балтыйскай краіне.

Як паведамляе Delfi, какаін канфіскавалі ў Кокнескім краі ў рамках паліцэйскай аперацыі TNT, якую правялі 8 студзеня.

У аперацыі былі задзейнічаныя супрацоўнікі паліцыі Латвіі і Капенгагенскага філіяла Агенцтва барацьбы з наркотыкамі ЗША. У рамках аперацыі затрымалі пецярых грамадзян Латвіі.

Партыя какаіну прыбыла з Эквадора. Наркотыкі былі схаваныя ў скрынях з-пад бананаў. Падчас аперацыі паліцыя канфіскавала 2199 брыкетаў з лагатыпамі Dolphin, Bad Boys, Gold і TNT, што эквівалентна 2 тонам гідрахларыду какаіну.

Начальнік Дзяржаўнай паліцыі Латвіі Інтс Кюзіс адзначыў, што Латвія ў гэтай схеме выкарыстоўвалася як транзітная дзяржава. З ягоных слоў, з Латвіі какаін звычайна перапраўляюць або ў Скандынавію, або ў Расею.

Апошнія навіны