BE RU EN

Новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі: кошты прыроднага газу

  • 14.01.2019, 17:37

Устаноўленыя кошты газу, тарыфы на цеплавую і электраэнэргію.

Урад Беларусі ўстанавіў кошты газу, тарыфы на цеплавую і электраэнэргію, якія дзейнічаюць з 1 студзеня 2019 года, піша «Вечерний Гродно».

Кошты прыроднага газу, які выкарыстоўваецца з усталяванымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу (за кубаметр):

- пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў: у ацяпляльны перыяд *: з 1 студзеня да 31 траўня ўключна - Br0,1143, з 1 чэрвеня да 31 снежня - Br0,1190; у летні перыяд - Br0,4114.

- пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў - Br0,4114.

- які выкарыстоўваецца без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу (з аднаго жыхара за месяц):

- пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) - Br3,29;

- пры наяўнасці газавай пліты і індывідуальнага газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) - Br9,46.

- пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка - Br5,35.

- пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання на месяц): у ацяпляльны перыяд: з 1 студзеня да 31 траўня - Br0,4874, з 1 чэрвеня да 31 снежня - Br0,5320; у летні перыяд: з 1 студзеня да 31 траўня - Br0,1827, з 1 чэрвеня да 31 снежня - Br0,1995.

* Пачатак і канец ацяпляльнага перыяду ўстанаўліваецца пастановай мясцовага выканаўчага органа. Старт перыяду залежыць ад варункаў надвор'я, напрыклад, тэмпературы паветра, а таксама доўгатэрміновага прагнозу гідраметэацэнтра Беларусі.

Апошнія навіны