BE RU EN

Прэзідэнт Арменіі прызначыў Пашыняна прэм'ер-міністрам

  • 14.01.2019, 12:58

Пасля адстаўкі ўрада ён выконваў абавязкі прэм'ер-міністра.

Прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян прызначыў Нікола Пашынян прэм'ерам краіны.

Пра гэта гаворыцца ва ўказе на прэзідэнцкім сайце.

"У адпаведнасці з артыкулам 149 (1) Канстытуцыі, прызначыць Нікола Пашыняна прэм'ер-міністрам", - гаворыцца ў тэксце ўказу.

Пасля адстаўкі ўрада ён выконваў абавязкі прэм'ер-міністра.

Згодна з артыкулам 149 (1) Канстытуцыі Арменіі, прэм'ер не абіраецца парламентам, а прызначаецца прэзідэнтам.

Апошнія навіны