BE RU EN

Работнікі сельгаспрадпрыемстваў могуць застацца без пенсій

  • 14.01.2019, 11:46

Ім выдавалі заробак без выплаты страхавых унёскаў.

Сельгаспрадпрыемствы Слуцкага раёна выдавалі працаўнікам заробкі без выплаты страхавых унёскаў. Такая ж сітуацыя склалася яшчэ 11 раёнах Менскай вобласці.

Гэта высветлілася падчас пракурорскіх праверак, паведамляе kurjer.info са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Менскай вобласці.

Найбольшыя сумы запазычанасці ў выплаце абавязковых страхавых унёскаў зафіксаваныя у плацельшчыкаў Бярэзінскага, Барысаўскага, Вілейскага, Крупскага, Любанскага, Менскага, Мядзельскага, Слуцкага, Смалявіцкага, Салігорскага, Старадарожскага, Уздзенскага раёнаў. Асноўныя завінавачаныя - сельскагаспадарчыя арганізацыі з дзеллю дзяржаўнай уласнасці.

Устаноўлена, што прадпрыемствы і арганізацыі вобласці выплачвалі заробак без поўнай выплаты страхавых унёскаў. Пры гэтым Менская абласная ўправа Фонду і яго тэрытарыяльныя падраздзяленні не заўсёды забяспечвалі збор і акумуляванне плацяжоў у бюджэт, спагнанне недаплат і штрафаў, кантроль за паступленнем сродкаў у бюджэт згодна з выканаўчымі дакументамі.

Апошнія навіны