BE RU EN

Рэйтынгі Трампа знізіліся праз «шатдаўн»

  • 13.01.2019, 20:40

Рэйтынг неўхвалення палітыкі Трампа амерыканцы ацэньваюць на 56%.

Рэйтынг прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў студзені знізіўся да 44% праз прыпыненне працы ўраду ("шатдаўна"). Пра гэта паведамляе rbc.ua са спасылкай на The Hill.

Даследаванне рэйтынгу амерыканскага прэзідэнта праводзіла кампанія HarrisX. Паводле ейных звестак, рэйтынг неўхвалення Трамп і ягонай палітыкі дасягнуў 56%. Калі параўноўваць гэтыя паказчыкі са звесткамі апытанняў у мінулым месяцы, то рэйтынг знізіўся на тры пункты - з 47% у снежні да 44% у студзені.

Апытанне праводзілася з 8 да 11 студзеня. Яно стартавала на 21 дзень прыпынення працы федэральнага ўрада ЗША і супала са сканчэннем тыдня, калі тысячы дзяржаўных службоўцаў упершыню не атрымалі свой заробак з прычыны "шатдаўна".

"Смелую падтрымку" прэзідэнту выказалі 22% амерыканцаў (673 чалавекі), амаль столькі ж чалавек (661 -22%) заявілі аб частковым ухваленні дзейнасці Трампа. Часткова не ўхвалілі кіраўніка дзяржавы 15% жыхароў ЗША (446 чалавек). Аб абсалютнай незадаволенасці палітыкай Трампа заявілі яшчэ 1 235 чалавек (41%).

Усяго ў апошнім апытанні ўзялі ўдзел 3 015 чалавек. Хібнасць даследавання складае блізу 1,78 адсоткавых пункты.

Нагадаем, на 11 студзеня ў ЗША праз "шатдаўна" блізу 800 тысяч амерыканскіх дзяржаўных службоўцаў не атрымалі заробак.

Апошнія навіны