BE RU EN

У Венесуэле затрыманы спікер парламента Хуан Гуайда

  • 13.01.2019, 20:14

Хуан Гуайда заклікае да новых выбараў у краіне і не прызнае легітымным дзейнага дыктатара Нікаласа Мадура.

У Венесуэле спецслужбы затрымалі кіраўніка Нацыянальнай асамблеі краіны Хуана Гуайда. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным Twitter палітыка.

Таксама паведамленне пра затрыманне спікера парламента размешчанае ў Twitter Нацыянальнай асамблеі. Таксама на афіцыйнай старонцы ў сацсетцы з'явілася відэа ягонага затрымання: на ім бачна, як група людзей, сярод якіх ёсць мужчыны ў форме, захопліваюць аўто палітыка на трасе.

Пазней, як паведамляе Reuters, сілавікі адпусцілі Гуайда. Прычына ягонага затрымання не называецца.

Гуайда з'яўляецца дэпутатам ад апазіцыйнай партыі «Народная воля». На пасаду старшыні Нацыянальнай асамблеі, якая знаходзіцца ў стане канфлікту з кіраўніком краіны, Нікаласам Мадура, ён уступіў 5 студзеня. Ён заклікаў да арганізацыі свабодных выбараў у краіне.

Апошнія навіны