BE RU EN

Фотафакт: У Менску аўто з дыпламатычнымі нумарамі кінулі проста на пешаходным пераходзе

  • 13.01.2019, 19:23

У самаходзе нікога не было.

Карыстальнік Onliner Дзмітрый падзяліўся здымкам, які ён зрабіў сёння ўдзень у цэнтры места. Натхніўшыся тэматыкай, чытач цікавіцца, як паводзяцца беларускія дыпламаты ў іншых краінах.

«У вас неаднаразова пісалі аб паркоўцы аўтамабіляў з дыпламатычнымі нумарамі. Чаму ў нашай краіне яны паводзяцца брыдка?» - таксама пытаецца Дзмітрый. На жаль, адказу мы не маем.

Ягамосць удакладніў, што ўдзень 13 студзеня прыехаў да лекара. Свой аўтамабіль ён прыпаркаваў на пачатку вуліцы Дарашэвіча. А вось недалёка ад яе скрыжавання з праспектам Незалежнасці ўбачыў такую сітуацыю. Проста пасярод пешаходным пераходам прыпаркаваны навюткі Tiguan з дыпламатычнымі нумарамі.

Фото: onliner.by

- Унутры нікога не было, інакш я б конча зрабіў заўвагу. Давялося абыходзіць па снегавой куламесе - інакш ніяк, - распавёў спадар. - Цікава, як іх караюць? «Сямён Сямёнавіч, што ж вы сталі на пешаходнай дарожцы, як жа так?» А ён: «Там пачышчана было лепш, а пэцкаць туфлі мне не належыць». Неяк так?

Апошнія навіны