BE RU EN

Японія плануе стварыць ударныя самалёты для электроннай вайны

  • 13.01.2019, 19:12

Галоўнай мэтай стварэння такіх самалётаў з'яўляецца здольнасць супрацьдзейнічаць узброеным сілам РФ і Кітая

Японскі ўрад наважыў распрацаваць ударныя самалёты для вядзення электроннай вайны. Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на газэту Yomiuri.

Самалёты будуць здольныя сапсаваць радары і сістэмы сувязі супраціўніка.

Так, галоўнай мэтай стварэння такіх самалётаў з'яўляецца здольнасць супрацьдзейнічаць узброеным сілам Расеі і Кітая. Распрацоўка ўдарных самалётаў, са слоў чыноўнікаў, увасабляе ў сабе змест плана абароны, прынятага кабінетам міністраў у снежні 2018 года.

Першыя самалёты плануюць перадаць узброеным сілам пад 2027 год.

Апошнія навіны