BE RU EN

АГП вылучыла Мікалая Казлова для ўдзелу ў прэзідэнцкіх праймерыз

  • 13.01.2019, 18:25

Пастанова была прынята 13 студзеня на пашыраным пасяджэнні палітычнай рады АГП у Менску.

АГП вылучыла выканаўцу абавязкаў старшыні партыі Мікалая Казлова. Пастанова была прынятая 13 студзеня на пашыраным пасяджэнні палітычнай рады АГП у Менску.

Пра гэта паведамляе nn.by са спасылкай на БелаПАН.

У кааліцыю ад правацэнтрыстаў таксама ўваходзяць рух «За свабоду» і аргкамітэт БХД.

Раней нацыянальная Рада БХД вылучыла Паўла Севярынца ў якасці патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты на будучых выбарах.

15 снежня на справаздачна-выбарчай канферэнцыі руху «За Свабоду» была прынятая пастанова пра магчымы ўдзел у праймерыз старшыні арганізацыі Юрыя Губарэвіча.

Апошнія навіны