BE RU EN

Заўтра ў Беларусі чакаецца да -3 градусаў

  • 13.01.2019, 16:20

Сіноптыкі прагназуюць снег, дождж, месцамі моцны вецер.

У найбліжэйшыя дні, 14 студзеня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е. Часам будуць ападкі - снег, мокры снег і дождж.

Месцамі будзе слабы галалёд, на дарогах - галалёдзіца, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

Вецер будзе паўночна-заходні, парывісты, удзень на захадзе ў асобных раёнах - моцны парывісты да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, удзень чакаецца ад мінус 3 да плюс 3.

Апошнія навіны