BE RU EN

«Белая Русь» арганізавала шабаш пад Віцебскам

  • 13.01.2019, 13:59

«Партыя» ўлады вызначылася чарговым мерапрыемствам у стылі агратрэш.

Забегам Дзядоў Марозаў і шабашам з Бабай Ягой завяршылася 12 студзеня праца Прыдзвінскай рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Віцебскім раёне, паведамляе БелТА.

Забаўлялі гасцей «Гулей у Дзядулі - 5» педагогі 20 устаноў адукацыі раёна. Настаўнікі на працягу ўсіх святаў пераўвасабляюцца ў навагодніх герояў.

Галоўнай праверкай на трываласць стаў забег на 100 метраў. Пераадолець яго Дзяды Марозы павінны былі ў поўнай экіпіроўцы і са Снягуркай.

Фото: Белта
Фото: Белта
Фото: Белта
Фото: Белта

Яшчэ адной падзеяй дня стаў шабаш Бабок Ёжак, якія станчылі і праспявалі ля вогнішча, а самая галоўная з іх падарыла гледачам яркую стужачку са сваёй мятлы з прадказаннем-пажаданнем на 2019 г.

Арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца аддзел адукацыі Віцебскага райвыканкама і раённая арганізацыя РГА «Белая Русь».

Апошнія навіны