BE RU EN

Актору Джону Хану прапануюць агітаваць Беларусь уступіць у ЕЗ

  • 12.01.2019, 16:17

Вядомы актор едзе ў Менск і пытаецца, чым там заняцца.

Шатландскі актор Джон Хана, вядомы па фільме «Мумія», у сваім твітэры напісаў, што заўтра прыедзе ў Менск і спытаў, чым можна заняцца ў гэтым горадзе, піша kyky.org.

Джон зусім нядаўна напісаў твіт, пакуль што яму адказалі, што ў Менску можна набыць сувеніры ў крамах Symbal.by, выпіць кавы і правільнай гарэлкі. А яшчэ параілі пераканаць «іх» далучыцца да Еўрапейскага Звязу.

Апошнія навіны