BE RU EN

Маршрутка «Менск-Баранавічы» сутыкнулася з легкавіком на трасе М1

  • 12.01.2019, 15:01

Аварыя адбылася 12 студзеня на 222-м км аўтадарогі Берасце - Менск - мяжа РФ.

Легкавы аўтамабіль рухаўся ў бок Берасця. У нейкі момант аўто занесла, і яно вылецела на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з маршруткай, якая ехала ў Менск.

У выніку аварыі пацярпеў кіроўца лёгкага аўтамабіля, яго даставілі ў лякарню.

ФОТА: ЯНУШ ФЕШТЭР

Апошнія навіны