BE RU EN

Колькасць параненых падчас выбуху ў Парыжы ўзрасла

  • 12.01.2019, 13:31

Пры выбуху пацярпелі некалькі дзясяткаў чалавек.

Выбух адбыўся ў цэнтры Парыжа на вуліцы Трэвіз падчас пажару. Пра гэта паведамляецца ў запісе гарадской паліцыі ў Twitter.

Інцыдэнт адбыўся ў дзявятай акрузе Парыжа. Паводле звестак радыёстанцыі Europe1, выбух адбыўся праз уцечку газу, што пацвярджае тэлеканал BFM TV.

Радыёстанцыя адзначае, што ў выніку пацярпелі не менш як 20 чалавек, у тым ліку адзін пажарны. Крыніца ў паліцыі таксама паведаміла Europe1, што полымем знішчыла восем аўтамабіляў. Са слоў суразмоўцы радыёстанцыі, выбух адбыўся пасля таго, як пажарныя прыбылі тушыць узгаранне ў будынку пякарні.

Апошнія навіны