BE RU EN

Следства паводле «справы» палонных украінскіх маракоў працягнулі да лета

  • 12.01.2019, 12:42

Тэрмін следства падоўжаны да 25 траўня.

Папярэдняе следства ў дачыненні да 24 ваеннапалонных украінскіх маракоў, захопленых расейскімі памежнікамі ў Керчанскай пратоцы, падоўжанае да 25 траўня.

Пра гэта піша расейскі «Интерфакс» са спасылкай на адваката Мікалая Полазава.

«Тэрмін следства падоўжаны да 25 траўня, пры гэтым падоўжыць тэрмін арышту следства просіць да канца красавіка», - паведамляе СМІ, цытуючы Полазава.

Са слоў адваката, далейшае падаўжэнне тэрміну следства ў справе будзе залежаць ад інтэнсіўнасці следчых дзеянняў.

«Колькі будзе доўжыцца следства, я не магу ведаць, гэта залежыць ад аб'ёму следчых дзеянняў, а нас следчыя не пасвячаюць у свае планы», - дадаў ён.

Апошнія навіны