BE RU EN

Еўразвяз чарговым разам заклікае Беларусь скасаваць смяротнае пакаранне

  • 12.01.2019, 10:08

Вышэйшая мера пакарання не прадухіляе злачынства.

Еўрапейскі Звяз заклікае Беларусь спыніць практыку вынясення смяротных прысудаў. Пра гэта паведамляе сайт Службы знешніх дзеянняў ЕЗ.

У ЕЗ упэўнены, што вышэйшая мера пакарання не з'яўляецца сродкам, які дазваляе прадухіліць злачынства, у той жа час, яно робіць судовыя памылкі незваротнымі.

«Мы даведаліся пра яшчэ адзін смяротны прысуд Беларусі, які быў вынесены мясцовым судом у Магілёве Аляксандру Асіповічу 9 студзеня. Еўрапейскі Звяз выказвае шчырыя спачуванні сем'ям і сябрам ахвяраў злачынстваў. У той жа час, ЕЗ аднагалосна выступае супраць выкарыстання смяротнага пакарання пры любых абставінах. Мы чакаем, што ўжо вынесеныя смяротныя прысуды ў Беларусі будуць перагледжаныя і будзе абвешчаны мараторый на выкананне смяротнага пакарання як першы крок да яго поўнай забароны», - гаворыцца ў дакуменце.

Нагадаем, 9 студзеня Магілёўскі абласны суд у Беларусі прысудзіў да смяротнай кары мужчыну, які абвінавачваецца ў падвойным забойстве з асаблівай жорсткасцю.

Апошнія навіны